3—5 чэрвеня ў Варшаве будзе праходзіць канфэрэнцыя «Зьмена пакаленьняў? або Беларускія адрознасьці ў мэтах, каштоўнасьцях і стратэгіі»

Яе ладзяць Інстытут грамадзянскае прасторы і публічнай палітыкі Вышэйшай школы гандлю і права імя Лазарскага, Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў (БІСД), часопіс ARCHE.

Сярод удзельнікаў канфэрэнцыі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, а. Аляксандар Надсан, рэдактар часопісу «ARCHE» Валер Булгакаў, старшыня ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская, Ян Максімюк (Прага), Юры Дракахруст (Прага), Уладзімер Арлоў, Алесь Міхалевіч, Алесь Чыгір, Вольга Казуліна, Віталь Сіліцкі, доктар Імке Хансэн (Гамбургскі ўнівэрсытэт), праф. Дэвід Марплз (Эдмантан) ды іншыя. Удзельнічаюць таксама многія інтэлектуалы і грамадзкія дзеячы малодшага пакаленьня: народжаныя ў 1970-80-я гады.

Паседжаньні канфэрэнцыі будуць адбывацца ў будынку Вышэйшай школы гандлю і права імя Лазарскага, аўд. 130.

3 чэрвеня

17.00-18.30: кніжныя прэзэнтацыі.

4 чэрвеня

9.30-13.30 Сэкцыя 1) Канфлікт пакаленьняў: рухавік ці тормаз?

15.00-18.30 Сэкцыя 2) Канфлікт уяўленьняў пра зьмены ў Беларусі і вакол Беларусі пасьля 2006 году.

5 чэрвеня

10.00-13.30 Сэкцыя 3) Млявая нацыя? Грамадзкая актыўнасьць і пасіўнасьць: узроставы фактар.

15.00-18.30 Сэкцыя 4) Голас маладых: матывацыі супраціву.

Чакаюцца гарачыя дыскусіі. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?