Ва Ўкраіне сёньня пракацілася хваля чутак пра выбух на адной з атамных электрастанцый. Міністар МНС краіны паведаміў што сытуацыя на Чарнобыльскай АЭС пад кантролем, а астатнія атамныя станцыі працуюць у нармальным рэжыме.

Ва Ўкраіне сёньня пракацілася хваля чутак пра выбух на адной з атамных электрастанцый. Па словах міністра МНС краіны Ўладзімера Шандры, сытуацыя на Чарнобыльскай АЭС пад кантролем, а астатнія атамныя станцыі працуюць у нармальным рэжыме, паведамляе korrespondent.net.

Чуткі пра выбух зьвязаныя з плянавымі комплекснымі вучэньнямі, што сумесна ладзяцца выпускнікамі Львоўскага дзяржунівэрсытэту бясьпекі жыцьцядзейнасьці і выратавальнікамі ўправы МНС Украіны ў Івана‑Франкоўскай вобласьці ў горадзе Калуш на аб’ектах ААТ «Карпатнафтахім», паведаміў сьпікер ЛДУ БЖД МНС Антон Крук.

Варта нагадаць, што ў Беларусі апошні раз актыўна распаўсюджваліся чуткі пра выбух на АЭС адной з суседніх краінаў сёлета ў красавіку. Прычынай, як і ва Ўкраіне, таксама сталі плянавыя вучэньні ў адной са школаў Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?