Міліцыянты не дазволілі актывістам усталяваць у Курапацкім лесе інфармацыйны стэнд.

Паводле Вячаслава Сіўчыка, на стэндзе паказана схема таго, што знаходзіцца на тэрыторыі народнага мэмарыялу.

На стэндзе напісана: «Мэмарыял Курапаты. Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 1937‑1941 гадоў. На гэтым месцы супрацоўнікі НКУС БССР зьнішчалі людзей. Ва ўрочышчы налічвалася больш за 500 масавых пахаваньняў людзей. З 1988 года намаганьнямі грамадзкасьці пачаў стварацца народны мэмарыял памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій».

Тут жа мапа ўрочышча з умоўнымі абазначэньнямі.

Міліцыянты патлумачылі, што ўсталяваць стэнд можна толькі з дазволу Менскага райвыканкаму.

Увечары 3 чэрвеня ў Курапатах прайшла жалобная акцыя, падчас якой на адным з крыжоў была ўсталяваная ўжо пятая мэмарыяльная шыльда. Яна сьведчыць пра тое, што пад час эксгумацыі, якую праводзіла дзяржаўная камісія 20 гадоў таму, тут былі знойдзены парэшткі 62 чалавек.

Паводле Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0