Гэты матч будзе сёньня паказаны па канале «Лад» у 23:20.
Нагадаем, што клюбы, за якія выступаюць беларускія хакеісты, выбылі ў другім раўндзе Кубку Стэнлі. «Манрэаль» (браты Касьціцыны і Грабоўскі) саступілі «Філадэльфіі», а «Каларада», за якое пыліць Руслан Салей, - акурат «Дэтройту», прычым з разгромным лікам 0:4
«Дэтройт» стаў 11-ціразовым уладальнікам Кубку Стэнлі.
Тым часам сёньня, у ноч на пятніцу, стартуе фінал Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. «Бостан Сэлтык» супраць «Лос-Анджэлас Лейкерз». Хто каго: кельты або азёрнікі?