Сёньня, у Сусьветны дзень навакольнага асяродзьдзя яны зьвярнуліся з адпаведным лістом да прэм’ер‑міністра Сяргея Сідорскага.

У звароце «зялёныя» прыводзяць факты вырубкі дрэў у сталіцы і ў іншых гарадах краіны ды патрабуюць берагчы зялёныя насаджэньні падчас будаўніцтва ды іншых прац, якія ўплываюць на вакольнае асяродзьдзе.

«Ня толькі ў сталіцах краін Эўразьвязу, але і ў Маскве й Санкт‑Пецярбургу ёсьць спэцыяльныя законы пра абарону гарадзкіх зялёных насаджэньняў агульнага карыстаньня, наладжаны іх улік і ахова, грамадзкасьці паведамляюць за 10 дзён да вырубкі таго ці іншага дрэва спэцыяльнымі інфармацыйнымі знакамі, каб людзі маглі прыняць удзел у працэсе прыняцьця такіх рашэньняў», — адзначаюць аўтары звароту й зьвяртаюцца да прэм’ера з просьбай ініцыяваць распрацоўку падобнага закону пра зялёныя насаджэньні і ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0