Беларускамоўныя групы

Студэнты Гарадзенскага мэдунівэрсытэту распачалі кампанію па фармаваньні беларускамоўных груп. Заклікаем усіх, хто ўжо зьяўляецца студэнтам альбо яшчэ абітурыент, і жадае навучацца на роднай мове, пісаць ліст са сваімі дадзенымі на скрыню [email protected]

Спачуваньні Алесю Капуцкаму

Алесь! Шчыра спачуваю з прычыны сьмерці любімай матулі! Разумею, што вельмі цяжка ўсьведамляць такое! Але, на жаль, такая яна праўда нашага зямнога жыцьця! Трымайся, дружа! Зьміцер Вінаградаў

Кнігі

Рыгор Барадулін. «Выбраныя творы» — 43 том кніжнага праекту «Беларускі кнігазбор». Пытайцеся ў кнігарнях і ў распаўсюднікаў

Вітаньні

Віншуем Стэсіка Станіслава з заканчэньнем музычнай школы №8 па клясе «Гітара»! Лепшыя пажаданьні ад тваіх сяброў!

Кватэра

Добрыя дзяўчаты здымуць 2‑ ці 3‑охпакаёвую кватэру на доўгі час.Т.: (029) 252‑95‑22. Алена

Праца

Гісторык‑этноляг зь веданьнем замежных моваў і навыкамі практычнай этнаграфіі шукае любую працу па спэцыяльнасьці. Т.: (029) 748‑61‑41. Алена

Шукаю падпрацоўкі, зьвязаныя зь беларускай мовай (кампутарны набор, пераклад, рэдагаваньне). Т.: (029) 198‑32‑51

Якасна выканаю пiсьмовыя працы па беларускай гісторыі, літаратуры, мове. Зьвяртацца загадзя. Т.: (029) 101‑03‑24. Юрась

Якасны набор, рэдагаваньне тэкстаў на беларускай мове. Зьвяртацца загадзя. Т.: (029) 101‑03‑24. Юрась

Падзяка

Хачу выказаць шчырую падзяку невядомаму мне ІП Рагуля І.М. У сувэнірнай краме ўжо ня першы раз набываю мэдальёны, зробленыя ім. Гэта прадукцыя ці не адзіная ў горадзе, на якой можна ўбачыць спрадвечныя беларускія сымбалі. Вялікі дзякуй Вам, спадар Рагуля. Алег Мацкевіч, Барысаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру