Паводле словаў Алеся Пушкіна, з адпаведнай просьбай да яго зьвярнуўся Леанід Філазаповіч, намесьнік дырэктара выставачнага комплексу «Белэкспа» ў Менску, у 16:45.

Факт звароту пацьвярджаюць наведвальнікі выставы.

Мастак кажа, што незадавальненьне выклікалі дзьве шпакоўні сэрыі «Для аграрадкоў», а таксама шпакоўня «Для Драздоў». Пушкін адказаў кіраўніку, што калі тры гэтыя экспанаты здымуць, заўтра ён скончыць свой ўдзел у выставе.

Міжнародная выстава‑кірмаш «Дызайн‑Фармат — 2008» праходзіць у «Белэкспа» з 4 па 7 чэрвеня.

Алесь Пушкін пакідае экспанаты ў «Белэкспа» на ноч. Мастак не выключае, што заўтра раніцай можа не далічыцца шпакоўняў.

Гэтае інтэрвію мастак даў карэспандэнту "Нашай Нівы" літаральна за пару гадзінаў да інцыдэнту з кіраўніком «Белэкспа»:


Шпакоўня «Для аграгарадкоў»

Для Драздоў

Антон Тарас

Глядзі яшчэ:
Алесь Пушкін на выставе "Дызайн-Фармат - 2008" прэзэнтаваў шпакоўні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?