База зьвестак невыязных асоб памежнай службы Беларусі налічвае 260 тыс. чалавек. Пра гэта 5 чэрвеня паведаміў першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Вадзім Зайцаў на сустрэчы з расейскімі журналістамі падчас прэс‑туру па Беларусі.

Праўда, ён падкрэсьліў, што база беларускіх памежнікаў таксама ўключае зьвесткі, што прадастаўляюцца расейскім бокам, а таксама інфармацыю пра асобаў, што знаходзяцца ў вышуку Інтэрполам ды іншых міжнародных структур.

«Аналягічныя базы існуюць ва ўсіх дзяржавах, дзе створаны сыстэмы аўтаматызаванага пашпартнага кантролю. Яны па‑рознаму функцыянуюць, але ёсьць, напрыклад, адзіная эўрапейская база зьвестак. І ўсе 100% асобаў, якія выяжджаюць на тэрыторыю ЭС, падлягаюць кантролю, і дакладна таксама без дай прычыны памежнага ведамства ім адмаўляюць ва ўезьдзе на тэрыторыю Эўрасаюзу», — сказаў Вадзім Зайцаў.

naviny.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0