У падмаскоўным горадзе Кацельнікі скандал. Высветлілася, што ў класе «1В» мясцовай школы №3 будуць вучыцца толькі трое «рускіх».
Астатнія імёны асацыіруюцца з расійскімі этнічнымі меншасцямі і мігрантамі.
Расійская грамадскасць неадназначна ўспрыняла гэтую інфармацыю. Многія блогеры пакінулі нацыяналістычныя каментары з гэтай нагоды.
Дзеля аб'ектыўнасці адзначым, што ў класе «1А» той жа школы вучацца 26 дзяцей са «славянскімі» прозвішчамі і 3 іншых дзяцей. У класе «1Б» фіксуецца прыблізны парытэт.





