Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дапусціў, што Расія і Японія змогуць знайсці кампраміс у тэрытарыяльнай спрэчцы вакол Курылаў пры росце ўзроўню даверу з Токіа.

ria.ru

ria.ru

Аб гэтым кіраўнік расійскай дзяржавы паведаміў у інтэрв'ю агенцтву Bloomberg у чацвер напярэдадні сустрэчы з прэм'ерам Японіі Сіндза Абэ на Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку.

«Гаворка не ідзе пра нейкі абмен, пра нейкія продажы, гаворка ідзе аб пошуку вырашэння, пры якім ніводны з бакоў не будзе адчуваць сябе ні пераможаным, ні прайграўшым», - сказаў Пуцін.

Ён падкрэсліў, што Расія «не гандлюе тэрыторыямі». У той жа час, адзначыў Пуцін, «нам бы вельмі хацелася з нашымі японскімі сябрамі знайсці вырашэнне гэтай праблемы». «І калі мы даможамся такога ж высокага ўзроўню даверу з Японіяй», як і з Кітаем, то «можам знайсці нейкія кампрамісы», адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?