У складанку ўвайшлі творы Міхала Клеафаса Агінскага, Напалеона Орды, Антонія Радзівіла ды іншых.

Складанку музычных твораў у сэрыі «Культура Беларусі. Лепшыя старонкі» «Музыка Беларусі ХІХ стагодзьдзя» падрыхтаваў Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь пры садзейнічаньні Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У складанцы прадстаўленыя творы Антона Абрамовіча, Міхала Клеафаса Агінскага, Канстанціна Горскага, Караля, Аляксандра і Міхаіла Ельскіх, Восіпа Казлоўскага, Мечыслава Карловіча, Станіслава Манюшкі, Камілі Марцінкевіч, Напалеона Орды (яго малюнак упрыгожвае вокладку выданьня), Антонія Радзівіла і Канстанціна Тызэнгаўза. Да ўласна плытак (а іх дзьве), прыкладаецца кніжыца‑вокладка, у якой разьмешчаныя кароткія біяграфіі кампазытараў і іх партрэты.

Прадмову да выданьня падрыхтавала доктар мастацтвазнаўства, прафэсар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Дадзіёмава. Прадусарамі выданьня выступілі Ўладзімер Азёма, Уладзімер Пучынскі і Юры Цыбін.

Набыць «Музыку Беларусі ХІХ стагодзьдзя» можна ў прыватных распаўсюднікаў.

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0