Дзяржаўны цэнтар бясьпекі інфармацыі пры прэзыдэнце (ДЦБІ) Рэспублікі Беларусь часова прыпыніў выдачу даведак аб прыналежнасьці дамэнных імёнаў іх уладальнікам. Адхіляюцца запыты аб рэгістрацыі дамэнаў у by‑нэце.

Па інфармацыі, што зьявілася ў ЖЖ, на запыт аб рэгістрацыі дамэну nine.by быў атрыманы наступны адказ:

«Ваша заяўка на рэгістрацыю дамэну nine.by адхілена Дзяржаўны цэнтар бясьпекі інфармацыі пры прэзыдэнце РБ. Прычыны адхіленьня заяўкі вы можаце ўдакладніць у ДЦБІ па адрасе: Рэспубліка Беларусь, г.Менск, ул.Кальварыйская, 17а».

Паведамляецца, што такая адмова была атрыманая як мінімум на шэсьць запытаў аб рэгістрацыі дамэну.

Дадамо, што даведкі аб прыналежнасьці дамэнных імёнаў іх уладальнікам патрэбныя, напрыклад, для ўладальнікаў Інтэрнэт‑крамаў, каб ўпісаць адрас сайту ў ліцэнзію аб дзейнасьці.

charter97.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0