«Даходзяць чуткі, што прэзідэнт, быццам бы, вельмі незадаволены работай КДБ. Усё гэта чуткі. Я заўсёды паважаў гэту арганізацыю і лічу, што там працуюць самыя чыстыя і сумленныя людзі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, уручаючы сёння дзяржаўныя ўзнагароды афіцэрам КДБ.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў узнагароджаным за іх тытанічную працу, звязаную з вялікай фізічнай нагрузкай. Прэзідэнт таксама дадаў, што ў гэтай арганізацыі павінны служыць толькі сумленныя і прыстойныя людзі.