На паліцчы дзвярэй амаль кожнага халадзільніка ёсць спецыяльная падстаўка для яек. Аднак, як кажа эксперт, трымаць яйкі на гэтай паліцы непажадана. У чым праблема?

gipermar.com

«Ад пастаяннага адкрывання і закрывання дзвярэй псуецца структура курынага яйка», — тлумачыць Яака Хіідэнхаві з Цэнтра прыродных рэсурсаў Фінляндыі.

Трасяніна, якой штодня падвяргаюцца яйкі, размешчаныя на дзвярах, не моцна ўплывае на порчу прадукту, аднак сапраўдным кулінарам дадзены факт варта ўлічваць.

Лепш за ўсё свежыя яйкі захоўваць на паліцах халадзільнай шафы так, каб яны не трэсліся, а дзвярная падстаўка выдатна падыходзіць для захоўвання вараных яек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?