У Менску шэрагу безыменных сквераў і вуліц прысвоены назвы. У сталіцы зьявіўся сквэр імя нацыянальнага героя Вэнэсуэлы.

Шэрагу вуліц, якія праектуюцца, і безыменных сквераў у Мінску прысвоены назвы. Такое рашэнне прынялі дэпутаты Мінскага гарадскога савета 18 чэрвеня на 10‑й сесіі.

Так, вуліцам, што праектуюцца ў жылым раёне Каменная Горка, прысвоены назвы Каменнагорская, Нёманская, Казіміраўская, Дамброўская.

Падтрымана рашэнне аб увекавечанні ў назве праектаванай вуліцы на ўчастку ад вуліцы Янкоўскага да вуліцы Гарэцкага імя народнага артыста СССР, Героя Сацыялістычнай Працы, выдатнага дзеяча харавога мастацтва Рыгора Шырмы.

Назвы атрымалі і некалькі безыменных сквераў. Так, сквер на вуліцах Чыгуначнай і Мініна цяпер будзе насіць імя Георгія Канстанцінавіча Жукава, сквер на вуліцы Берасцянскай — горада‑пабраціма Чанчунь, сквер на скрыжаванні вуліц Захарава і Першамайскай — Сімона Балівара.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0