Сёньня ва Ўроцлаве (Польшча) пачынаецца V Фэстываль беларускай культуры.
А 19-й у Музэі архітэктуры Ўроцлава пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё Фэстывалю, а сьледам адбудзецца канцэрт гурту Testamentum Terrae (Менск). У праграме -- музыка Вялікага княства Літоўскага.У наступныя дні чакаюцца такія імпрэзы:
20 чэрвеня
15.00
Адкрыцьцё фотавыставы Алены Курсевіч і Зьмітра Яблонскага “Мая Беларусь”
(Dworzec Główny PKP)
17:00
Круглы стол “Пэрспэктывы культуры і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі”. Удзел бяруць Аляксандар Мілінкевіч, Агнешка Рамашэўска (дырэктар тэлеканалу “Белсат”), Яцак Пратасэвіч (кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па стасунках зь Беларусьсю), журналісты Малгажата Ноцунь і Анджэй Бжазецкі. Мадэратар Ян Анджэй Дамброўскі (“Калегіюм Усходняй Эўропы”)
(Refektarz Ossolineum)
20.00
Канцэрт рок-гурту “Крок” (Менск)
(Клюб Łykend)
21 чэрвеня
15:00
Адкрыцьцё выставы мастака Васіля Пачыцкага (Менск)
(Centrum Sztuki IMPART)
17:00
Круглы стол “Горадня – невядомая гісторыя”. Мадэратар: журналіст Павал Мажэйка.
(Refektarz Ossolineum)
19:00
Праграма беларускіх дакумэнтальных фільмаў. Пасьля – спатканьне з рэжысёрам Уладзімерам Коласам.
(Kino Warszawa)
23:00
Канцэрт клезьмерскай музыкі “Апошнія беларускія габрэі”ў выкананьні Менскай Клезьмерскай Капэлі.
(Synagoga Pod Białym Bocianem)
22 чэрвеня
17:00
Прэзэнтацыя вялікай анталёгіі беларускай паэзіі ад XV да XXІ ст. “Nie chyliłem czoła przed mocą”. Удзел бяруць Уладзімер Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Уладзімер Някляеў і перакладчык Адам Паморскі, які перастварыў па польску вершы беларускіх аўтараў.
Фэстываль праходзіць пад патранатам прэзыдэнта Ўроцлава Рафала Дуткевіча і кіраўніка дэлегацыі Эўрапарлямэнту па стасунках зь Беларусьсю Яцака Пратасэвіча.
Квіткі на фэстывальныя імпрэзы (за 10 ці 15 злотых) можна набыць у OKiS (Rynek Ratusz 24), а таксама на офісе “Калегіюму Ўсходняй Эўропы” (pl. Biskupa Nankiera 17) або непасрэдна перад канцэртамі.