У музычным сэнсе гэты дыск падаўся болей разнастайным і прывабным з музычнага гледзішча, чым уласна нумарныя альбомы каманды.
Аранжыроўкі некаторых гітоў сталі болей лагоднымі і мякчэйшымі («Две лодки», «Никогда не умирай»), а недзе, наадварот, крыху гітарнага драйву дадалі («Место для тебя») ці яшчэ большага трагізму (тэлефонная вэрсія «Нарисована» — у саўндтрэк фільму пра наркаманаў!).
Пэўна, што задумвалася гэтая ўся мяшанка дзеля галоўнай рэчы — каб выдаць кавэр на Wonderful life. І па праўдзе, «Странную жизнь» ня сорамна паказаць. Віталік не папсаваў арыгіналу ды яшчэ выканаў так, што хочацца паверыць нібы гэтая рэч — ягоная.
Прыемнасьць пры канцы — некалькі вядомых твораў з жывога выступу. Рэдкі выпадак, калі live‑version ад беларускага гурту можа парадаваць якасьцю выкананьня і запісу.