![]() |
«Купальская мара» пачнецца а 21‑й гадзіне на беразе Верхняй сажалкі, ля гротаў.
У праграмме мерапрыемства выступы народных ансамбляў і гуртоў зь Беларусьсі, традыцыйныя купальскія конкурсы і гульні а таксама стравы беларускай кухні.
«Купальская ноч» пачнецца а 23‑й гадзіне і будзе працягам першай часткі мерапрыемства. Мы запрашаем усіх жадаючых далучыцца да вандроўкі ў містычны сьвет аўтэнтычнага беларускага быту, дзе праз гукі дуды, варажбу і скокі праз вогнішча Вы пазнаёміцеся з купальскімі традыцыямі нашых продкаў.
Сустракаемся а 20‑й гадзіне ля станцыі мэтро «Любліно»(1 вагон з цэнтру).
т.+79263877013 (Ян), +79262738921 (Алена)





