Стала вядома імя дачкі Дар'і Домрачавай і Оле-Эйнара Б'ёрндалена. Знакамітыя біятланісты назвалі дачку Ксеніяй, паведамляецца ў інстаграме трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі.

Нагадаем, што дачку Дар'я Домрачава нарадзіла 1 кастрычніка ў 6-м мінскім раддоме, што на Уральскай, у палаце павышанай камфортнасці. Вага дзяўчынкі была 3 650 грамаў.

«Мы сталі татам і мамай маленькай дзяўчынкі. Яна нарадзілася ў 10:20 раніцы па мясцовым часе. Усё прайшло добра. Мы абое ганарымся!» — заявіў тады нарвежскім СМІ Оле-Эйнар Б'ёрндален.

Домрачаву выпісалі з раддома на шосты дзень, але імя дачкі стала вядома толькі цяпер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?