У канцэрне «Беллегпрам» пацвердзілі «Ежедневніку» намер стварыць новую структуру, у якой будуць аб'яднаныя самыя эфектыўныя прадпрыемствы трыкатажнай галіны. Як падкрэслілі ў канцэрне, часовыя рамкі гэтага працэсу не вызначаны. «Трыкатажных холдынг» не з'яўляецца самамэтай, галоўнае, каб новая структура эфектыўна функцыянавала, падкрэслілі прадстаўнікі «Беллегпрама».

На дадзеным этапе вызначаны тры кампаніі, якія могуць увайсці ў склад новага ўтварэння. Кіруючай кампаніяй холдынгу плануецца зрабіць жодзінскі «Світанак». У канцы верасня на ім адбыўся пазачарговы сход, на якім акцыянеры кампаніі галасавалі па гэтым пытанні.

У якасці астатніх удзельнікаў называюцца салігорская «Купалінка» і «Бабруйсктрыкатаж». Але з уключэннем у холдынг бабруйскай фабрыкі ўзніклі пэўныя праблемы. Яны заключаюцца ў неабходнасці ўрэгулявання з банкамі пытанняў па даўгах «Бабруйсктрыкатажа».

Нагадаем, што ў 2013 годзе канцэрн «Беллегпрам» ужо спрабаваў аб'яднаць трыкатажнікаў у холдынг. Тады «Світанак» таксама павінен быў стаць базавай структурай, а ў холдынг мусілі таксама ўвайсці «Купалінка», Брэсцкі панчошны камбінат і КІМ. Аднак ідэя не атрымала працягу. У 2013—2014 гадах акцыі Брэсцкага панчошнага камбіната скупіла гарадзенская кампанія «Контэ Спа» і інтэгравала «панчошкі» ў сваю структуру. У дачыненні да віцебскага КІМа ў 2015 годзе была распачатая працэдура банкруцтва, прадпрыемства будзе ліквідавана ў 2017 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?