У хуткім часе ў Мінску з'явіцца першы рэстаран хуткага харчавання сеткі Hesburger. Адкрыццё бургернай плануецца на праспекце Дзяржынскага, і ўстанова стане першай, але не апошняй у сталіцы, паведамляе relax.by.

Hesburger — не глабальны брэнд, рэстараны сеткі працуюць толькі ў сямі краінах: Фінляндыі, Латвіі, Літве, Эстоніі, Германіі, Расіі і Турцыі. Бургерныя ва Украіне, Казахстане і Сірыі былі закрытыя як нерэнтабельныя.

У пачатку мінулага года анансавалася, што першая ўстанова сеткі адкрыецца ў ГРЦ Green City, аднак, як паведамілі ў прэс-службе кампаніі, бургерныя з'явіцца на праспекце Дзяржынскага — але дакладныя дата і месца не называюцца.

Таксама вядома, што брэнд плануе развіваць сетку і адкрываць і іншыя рэстараны па Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?