Аднавіўся працэс над супрацоўнікамі ДАІ ў судзе Менскага раёну і гораду Заслаўе.

Амаль уся зала запоўненая калегамі абвінавачаных — супрацоўнікамі ДАІ. Сёньня суд мае заслухаць аднаго з апошніх сьведак — міліцыянта Траяна і вызначыць лёс хадайніцтваў аб далучэньні дадатковых матэрыялаў па гэтай справе. У пятніцу суд па тэхнічных прычынах ня змог агледзець відэаздымкі здарэньня 2 сакавіка пад Менскам, зробленыя адным з пацярпелых на мабільны тэлефон. Магчыма, паспрабуюць гэты запіс агледзець сёньня.

Судзіць маёра міліцыі Генадзя Дарагакупца і ягонага падначаленага, старшага лейтэнанта Аляксея Ліхтаровіча судзьдзя Ірына Майко. Ёй належыць вызначыць, ці вінаватыя міліцыянты ў службовым злоўжываньні, з‑за якога ўзьнікла пагроза жыцьцю людзей і пацярпела іх здароўе. Максымальнае пакараньне за гэта — 3 гады зьняволеньня.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода


Адвакат і яго падабаронныя: Генадзь Дарагакупец і Аляксей Ліхтаровіч, фота Яраслава Сьцешыка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0