29 — 30 чэрвеня ў г. Луцку (Украіна) з 21:00 да 06:00 гадзінаў адбудзецца арт‑шоў «Ноч у Луцкім замку» — канцэптуальна новы праект, мэта якого — папулярызацыя гісторыка‑культурнай спадчыны, актывізацыя міжкультурнага дыялогу Украіны і замежжа, прадстаўленне Луцка як культурна‑гістарычнага цэнтру Валынскага рэгіёну, стварэнне асяродку дла крэатыўнага адпачынку моладзі.

Свае мастацтва прадэманструюць тэатр старадаўняй музыкі «Яварына» і гурт сярэдневечнай музыкі «Стары Ольса» (Беларусь), музычны гурт «Гайдамакі», маладзёжны тэатр «Гармідэр» (Луцк), Валынскі абласны украінскі акадэмічны музычна‑драматычны тэатр імя Т. Р. Шаўчэнкі і інш.

На працягу ночы адбудуцца тэатралізаваныя экскурсіі па замку, феерыя агню і прэзентацыя напояў і страваў сярэднявечча. Падчас акцыі будуць разыграныя спецыяльныя падарункі, у тым ліку падарожжы па замках Украіны і Еўропы, адпачынак у маляўнічых месцах Валыні. Выканаўцы праекту: упраўленне культуры Луцкай гарадской рады; мастацкае агенства «Арт‑Рэал»: Таццяна Гнаціў, тэл. ва Украіне: (332) 723 426, (50) 965 03 14.

Падрабязная інфармацыя — на старонцы http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0