Пра гэта лідэр руху «За Свабоду» паведаміў аднаму з наведвальнікаў свайго афіцыйнага сайту, які запытаўся у яго наконт стаўлення палітыка да меркаванага будаўніцтва атамнай электрастанцыі і прадастаўлення беларусам права на свабоднае нашэнне зброі.

‑ Я катэгарычна супраць будаўніцтва АЭС. Будаўніцтва АЭС па расійскаму праекту толькі ўзмацніць нашу энергетычную залежнасць ад Расіі. Гэта будзе азначаць фінансавую (палітычную) залежнасць ад Расіі: неабходна улічваць не толькі кошт будаўніцтва АЭС але і будаўніцтва горада для персаналу, вырашэнне праблемы ўтылізацыі ядзерных адкідаў, падрыхтоўку персаналу. Сумарны кошт гэтага праекту будзе складаць не менш 12 млрд. долараў ЗША. У Беларусі гэтых грошай няма. Давядзецца павялічваць знешні доўг, які патрэбна будзе аддаваць з працэнтамі.

Акрамя таго, будаўніцтва АЭС па расійскай тэхналогіі стварае экалагічную пагрозу Беларусі. Расійскія рэактары менш надзейныя, чым, скажам, французскія ці амерыканскія.

АЭС будаваць эканамічна нямэтазгодна. Бо не выкарыстаныя ўсе магчымасці змяншэння энергаёмістасці ВУП. Пасля лета, калі людзі адпачнуць, мы пачнем кампанію супраць будаўніцтва АЭС. Далучайцеся.

Паводле Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0