Кітайскі манастыр Шааліня — прарадзіма кунг‑фу і пастаўшчык кіназорак для шматлікіх фільмаў пра баявыя мастацтвы — арганізаваў уласную інтэрнэт‑краму. Тут можна набыць самыя розныя тавары, уключаючы футболкі, гарбату, абутак.

Крама «Шаалінь — месца радасьці» створаны на базе папулярнага гандлёвага парталу www.taobao.com. Тут таксама можна набыць падручнік па кунг‑фу ці пару «экалягічна чыстых» палачак для ежы.

Храм Шаалінь, што знаходзіцца ў кітайскай правінцыі Хэнань, таксама быў рухаючай сілай ў рэалізацыі пляну мясцовай адміністрацыі па выпуску турыстычных актываў.

Але два гады таму манастыр, які мае больш чым 1 500 гадовую гісторыю, быў раскрытыкаваны, калі ягонаму кіраўніку падарылі супэрдарагі аўтамабіль за ўклад ў разьвіцьцё турыстычнай індустрыыі, якая складае прыбытковую частку мясцовага бюджэту.

Паводле newsru.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0