Сёньня ў сквэры Максіма Багдановіча адбылося вяртаньне помніка паэту.

Праўда, стаяць ён будзе не на ранейшым месцы, а бліжэй да вуліцы Багдановіча. Максім будзе стаяць, з падазрэньнем гледзячы на Сувораўскую вучэльню.

Вяртаньне помніка адбылося ў прысутнасьці супрацоўнікаў музэю Багдановіча і яе дырэктаркі Тацяны Шаляговіч.

Калі Багдановіча часова прыбралі, сёй-той выказваў засьцярогу наконт далейшага лёсу помніка, маўляў, нішчыцца нацыянальная памяць і г.д.

Але ж не, вярнуўся, хоць і не на сваё месца.

Фота Ўладзімера Пучынскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0