Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Мінску з 28 лістапада па 4 снежня, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Тыдзень беларускай кухні адбудзецца ў сталіцы 12-ы раз. Удзел у ім возьмуць больш за 100 аб'ектаў грамадскага харчавання.
У меню-2016 уключаны салат «Беларускі» з печанню — Br3,90, боршч з фасоляй і яблыкамі — Br3,50, піражкі бульбяныя з капустай — Br3,70, патраўка курыная з бульбяным пюрэ — Br7,50, кулеш «Палескі» з блінцамі — Br3,20.
Па ініцыятыве ГУСР прынцып Тыдня беларускай кухні — адзіная рэцэптура, тэхналогія і цана незалежна ад тыпу і класа аб'екта.