Мінская шпалерная фабрыка выпусціла калекцыю шпалер з выявай архітэктурных славутасцей Беларусі, паведамляе БелТА.

«Калекцыя называецца «Палац». Гэта шпалеры глыбокага друку з рэльефным цісненнем. Гэтую калекцыю можна назваць па-сапраўднаму беларускай. Шпалеры не толькі выраблены ў Беларусі з выкарыстаннем мясцовай сыравіны, яны дэманструюць гісторыка-культурныя каштоўнасці нашай краіны», — распавялі ў «Беллеспаперпраме».

На шпалерах намаляваныя Мірскі замак, Нясвіжскі і Косаўскі палацы, Вілейскі касцёл і вуліцы Гродна. У якасці фону выкарыстаная стылізаваная карта Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?