Пра гэта паведаміў начальнік паліцыі Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін у сябе ў фэйсбуку.
Паводле яго слоў, паліцыянты затрымалі на КПП 58-гадовага мужчыну, які значыўся ў іх у спісах як удзельнік незаконных узброеных фарміраванняў.
«Ён планаваў у Марыупалі аформіць сабе выплату пенсіі. Прыехаў да тых, каго на працягу двух гадоў забіваў. Відавочна, ужо моцна прыпякае ў «ДНР», калі бягуць «апалчэнцы» да «ўкраінскіх карнікаў» па грошы», — іранізуе начальнік украінскай паліцыі.