У адкрыты доступ копіі дакументаў выклалі апазіцыйныя дзеячы Алесь Лагвінец і Антось Жылка. Апошні з іх убачыў гэтыя паперы пры азнаямленні з матэрыяламі адміністрацыйных спраў, заведзеных на яго за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Гаворка ідзе пра рашэнне начальніка Маскоўскага РУУС Алега Шулякоўскага наконт арганізацыі аховы грамадскага парадку пры правядзенні ў Мінску «верагодных несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў» 12 верасня і 19 верасня 2016 года.

На акцыю 12 верасня грамадскі дзеяч Мікалай Статкевіч сабраў беларусаў на Кастрычніцкую плошчу сталіцы, каб патрабаваць правядзення сапраўдных выбараў.

На акцыю 12 верасня грамадскі дзеяч Мікалай Статкевіч сабраў беларусаў на Кастрычніцкую плошчу сталіцы, каб патрабаваць правядзення сапраўдных выбараў.

Начальнік РУУС палічыў неабходным засяродзіць асноўныя намаганні на «перашкодзе спробам захопу зброі і боепрыпасаў, спыненні фактаў выкарыстання (вывешвання) незарэгістраваных сцягоў, нанясення якіх-небудзь надпісаў, выключэнні магчымага здзяйснення тэрарыстычных актаў, экстрэмісцкіх праяў і іншых супрацьпраўных дзеянняў» і гэтак далей.

Далей ён вызначае задачы для розных аддзелаў РУУС. Да прыкладу, супрацоўнікі ДАІ павінны даглядаць аўтамабілі, каб выяўляць і спыняць «факты захоўвання, перавозкі забароненых прадметаў, выбуховых рэчываў і незарэгістраванай друкаванай прадукцыі» і гэтак далей.

Але больш за ўсё задач ставіцца перад аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

Напрыклад, 12 верасня яны павінны былі з васьмі гадзін раніцы сумесна з раённымі ЖРЭА «арганізаваць працу спецаўтамашын з пад'ёмнікам для своечасовага рэагавання на магчымыя супрацьпраўныя дзеянні (вывешванне незарэгістраванай сімволікі, сцягоў, нанясенне надпісаў), а таксама працу дзяжурных брыгад у ЖЭСах для своечасовага прыняцця мер па выдаленні якіх-небудзь надпісаў і іншай неўстаноўленай атрыбутыкі».

Акрамя таго, перад акцыяй яны павінны былі разам з камунальнікамі абследаваць гарышчы і выхады на дах будынкаў, а таксама высокіх дамоў, «якія можна разглядаць як снайпероудобные пазіцыі».

Прыкладаецца план-расстаноўка, дзе пазначаны прозвішчы міліцыянтаў, якія павінны працаваць на акцыі, з указаннем іх задач і пазыўных.

Да прыкладу, на акцыі 12 верасня мусіць быў прысутнічаць міліцыянт з групы разъяснения. Пры сабе ён павінен быў мець мегафон, камізэльку, радыёстанцыю, дубінку, кайданкі, ліхтарык і свісток.

Акрамя таго, у плане-расстаноўцы значацца групы па дакументаванні з відэакамерамі «ў цывільным», па складанні пратаколаў, па кантролі за гарышчамі і гэтак далей.

Таварышаў «у цывільным» у такіх кепках на акцыі 12 верасня было прынамсі трое. 

Таварышаў «у цывільным» у такіх кепках на акцыі 12 верасня было прынамсі трое. 

У ГУУС Мінгарвыканкама ў прынцыпе не сталі адмаўляць наяўнасць падобных дакументаў.

«Гэта службовая дакументацыя органаў унутраных спраў, таму абмяркоўваць яе немэтазгодна. Скажу толькі, што перад любым мерапрыемствам у Мінску — няхай гэта будзе грамадскае, культурнае ці масавае — робіцца разлік неабходных сіл і сродкаў, што адлюстроўваецца ў падобным дакуменце», — паведаміў БелаПАН прэс-сакратар ГУУС Аляксандр Ластоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?