З прапановай перайменаваць сталіцу Казахстана ў Назарбаеў выступіў дэпутат ніжняй палаты парламента Куаныш Султанаў. Ён таксама прапанаваў адзначыць у Канстытуцыі Казахстана ўклад Назарбаева ў «будаўніцтва дзяржавы».
Прэзідэнт Казахстана, каментуючы прапанову перайменавання Астаны яго іменем, заявіў, што такія рашэнні неабходна прымаць «суразмерна таго, што неабходна дзяржаве». Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла прэс-служба Назарбаева.
Пры гэтым сам прэзідэнт, паводле яго слоў, «такіх прапаноў не выказваў».
«Перайменаванне гарадоў, населеных пунктаў, мы будзем вырашаць вельмі ўзважана, суразмерна таго, што неабходна для дзяржавы і краіны», — сказаў на заканчэнне Назарбаеў.