Яны ўзнагароджаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарцы, значны асабісты ўклад у развіццё галіны навуковых даследаванняў, энергетычнай сістэмы, сферы адукацыі, аховы здароўя, бытавога абслугоўвання насельніцтва, мастацтва, культуры і спорту.

Памочнік Прэзідэнта Беларусі Мікалай Корбут і старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман удастоены ордэна Айчыны III ступені.

Начальнік упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння МНС Ігар Болатаў і начальнік Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Руслан Салодкін узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені.

Ордэнам Пашаны адзначаны 16 чалавек. Сярод іх генеральны дырэктар ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання» — кіруючая кампанія холдынга «Аўтакампаненты» Анатоль Капскі, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольд Песціс.

Мастак-жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў Аляксандр Салаўёў і галоўны рэжысёр, генеральны прадзюсар ТАА «Профіартвідэан» Аляксандр Ціхановіч удастоены ордэна Францыска Скарыны.

За заслугі ў розных сферах дзейнасці вялікая група работнікаў адзначана медалямі за выратаванае жыццё, за адзнаку ў воінскай службе, у ахове дзяржаўнай граніцы, у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, за працоўныя заслугі і медалём Францыска Скарыны.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні. Артысту-вакалісту — вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Настассі Масквіной прысвоена ганаровае званне «Народны артыст Беларусі». Званне «Народны настаўнік Беларусі» прысвоена настаўніку фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №1 Валерыю Барашкаву.

Акрамя таго, указам прысвоены ганаровыя званні заслужанага артыста, дзеяча навукі, работніка адукацыі, урача, работніка аховы здароўя, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, лесавода, будаўніка, трэнера, майстра спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0