«На працягу многіх гадоў Вы кіруеце адным з найбольш папулярных тэлевізійных праектаў. Прафесійнае майстэрства, абаянне і велізарны вопыт дапамаглі Вам набыць заслужанае прызнанне і шырокую вядомасць не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што дзейнасць Аляксандра Маслякова будзе і ў далейшым радаваць мільёны гледачоў розных пакаленняў, садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскага культурнага супрацоўніцтва.

Маслякоў працуе на тэлебачанні з 1964 года. Вёў праграмы «Клуб весёлых і знаходлівых» (на пачатку быў адным з вядучых), «Алё, мы шукаем таленты», «А ну-ка, дзяўчаты», «Вясёлыя рабяты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0