У даследаванні гаворыцца, што сярэдняя працягласць жыцця жыхароў краін ЕС вырасла з 74,2 гадоў у 1990 годзе да 80,9 гадоў у 2014 годзе.
У дакуменце таксама адзначаецца, што ў краінах Заходняй Еўропы людзі ў сярэднім жывуць даўжэй, чым жыхары Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Тым не менш, рэкордна высокая працягласць жыцця не заўсёды азначае гады здаровага жыцця. Каля 50 млн чалавек у ЕС пакутуюць на шэраг хранічных захворванняў, і больш за паўмільёна людзей працаздольнага ўзросту паміраюць ад іх кожны год, праз што эканоміка ЕС губляе каля 115 млрд штогод.
Больш 550 000 чалавек працаздольнага ўзросту паміралі заўчасна штогод ад інфарктаў, інсультаў, дыябету, рака і рэспіраторных захворванняў.
Акрамя таго, 16 працэнтаў дарослага насельніцтва ЕС пакутуюць на атлусценне, у параўнанні з 11% у 2000 годзе, у той час як адзін з пяці яшчэ паліць і злоўжывае алкаголем.
Увогуле, каля 50 мільёнаў грамадзян Еўрасаюза пакутуюць на два і больш хранічных захворванняў, большасць старэйшыя за 65 гадоў.
Еўропа таксама старэе хуткімі тэмпамі. Людзей, старэйшых за 65 гадоў ў 1980 годзе было менш за 10%, а ў 2015 годзе іх колькасць узрасла да 20%.