Відэа затрымання.
Крымінальная справа супраць Пархоменкі ўзбуджаная па артыкуле аб дзяржаўнай здрадзе.
Прадстаўнік Міністэрства абароны Украіны Андрэй Лысенка заявіў, што ведамству нічога не вядома пра затрыманага.
«ФСБ Расіі ў чарговы раз звяртаецца да правакацыі з выкарыстаннем базы дадзеных, якая знаходзіцца на тэрыторыі анэксаванага Крыма. Гаворка ідзе пра асабістыя справы былых вайскоўцаў, якія праходзілі вайсковую службу цi ва ўзброеных сілах Украіны, ці ў Чарнаморскім флоце РФ», — сказаў Лысенка агенцтву «Інтэрфакс-Украіна».
10 лістапада ФСБ адчыталася аб затрыманні траіх «украінскіх дыверсантаў», якіх таксама абвінавацілі ў працы на разведку Украіны. Аляксея Бесарабава, Дзмітрыя Штыблікава і Уладзіміра Дудко арыштавалі на два месяцы. Па дадзеных ФСБ, яны планавалі тэракты на аб'ектах інфраструктуры Крыма.
Украіна адмаўляе якую-небудзь сувязь з затрыманымі.