«Адпаведныя паведамленні ў «Транснафту» накіравалі «Гомельтранснафта Дружба» і «Полацктранснафта Дружба», — цытуюць ТАСС і Газета.RU словы крыніцы.

Афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дземін пацвердзіў ТАСС наяўнасць такога паведамлення і адзначыў, што кампанія пакуль не бачыць абгрунтаванасці такога павышэння.

У 2016 годзе паміж Беларуссю і Расіяй разгарэўся нафтагазавы канфлікт. У сувязі з запазычанасцю Беларусі перад Расіяй за пастаўкі газу ў памеры 300 млн даляраў, РФ прыняла рашэнне аб скарачэнні паставак нафты ў Беларусь у другім паўгоддзі на 5,25 млн тон, што ўжо абышлося Беларусі ў 0,3% ВУП. У адказ на гэта Беларусь прыняла рашэнне аб павышэнні тарыфаў на транзіт нафты па магістральных трубаправодах на 50%. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павінна было ўступіць у сілу ад 11 кастрычніка 2016 года, інфармуе TUT.BY.

Аднак рашэнне было адменена ў абмен на аднаўленне аб'ёмаў паставак нафты з РФ. Беларусь таксама абавязалася пагасіць запазычанасць па плацяжах за расійскі газ, агульная сума якой перавышае $300 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0