Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына зноў выказалася пра сваіх былых мужоў.
Нагадаем, што першы шлюб яна ўзяла ў расійскім Калінінградзе. Ад Дзмітрыя Ярмошына нарадзіўся сын Аляксей. Аднак сумеснае жыццё не склалася.
«Галоўная прычына разводу — яго злоўжыванне спіртнымі напоямі. На жаль, муж піў. Ён п'е і цяпер. Дзіўна, але ён яшчэ жывы», — расказала Ярмошына.
«Наша Ніва» паспрабавала знайсці ў Калінінградзе Дзмітрыя Ярмошына, каб даць яму магчымасць выказаць свой пункт гледжання. На жаль, сітуацыю змагла пракаментаваць толькі ягоная блізкая сваячка. «Бурнае алкагольнае мінулае дае аб сабе ведаць — ён не ўстае і не можа рухацца, — патлумачыла яна. — Лідзія правільна зрабіла, калі сышла ад яго. Інакш яна б нічога не дасягнула».
Большасць сваякоў не падтрымліваюць адносінаў з Дзмітрыем Ярмошыным. Пра жыццё пенсіянера ім расказвае ягоны брат.
Чытайце таксама: Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай





