У Мінск прыехаў Уладзімер Салаўёў — вядомы расійскі прапагандыст. Ладзіць свой выступ Салаўёў будзе ў вялікай залі Палаца Рэспублікі.

Анлайн трансляцыю можна глядзець тут:

19:00

Акцыя скончылася, Дашкевіч падзякаваў удзельнікам і журналістам. 

18:45

Салаўёў знік у Палацы. 

18:40

На прыступках з'явіўся сам Салаўёў. Глядзіць на пратэстоўцаў, пасміхаецца, кажа «Бедныя дзеці».

Кажа — я прадстаўнік рускага свету. Габрэйскага свету. Свету Шэкспіра — бо я люблю Шэкспіра.

18:35

«Зараз гэтых негатыўшчыкаў будуць лавіць!» — з задавальненнем кажуць дзве цётачкі, што прыйшлі на канцэрт.

Кажуць: «Нам Салаўёў як мужчына падабаецца: 6 дзяцей, і вядучы, і кніжкі піша!»

Дашкевіч раздае фільм на дысках. Начальнік у цывільным адпраўляе да яго двух ціхароў: кажа, не чапаць, але шчыльна побач з ім знаходзьцеся.

Пратэстоўцы крычаць: «Спачатку саюз, потым анексія!»

«Грамадзяне бандэраўцы, разыходзьцеся», — кажа ім хтосьці з гледачоў.

18:31

Расцяжка «Соловьев-вешатель, изыди» намаляваная на плакатах аб выбарах у парламент. 

18:28

Мужчыны, што ідуць на канцэрт, падыходзяць, слухаюць крыкі «Пуцін — гэта вайна» і кажуць — «Самі вы вайна!»

18:25

Дашкевіча акружылі, узялі ў кола чалавек 10 у цывільным, той вырваўся, пасля ўпаў, начальнік «ціхароў» адагнаў людзей, Дашкевічу далі падняцца. Ён зноў ходзіць па плошчы. 

18:20

Дашкевіча спрабуюць затрымаць. Ён крычыць «Пуцін — гэта вайна!»

18:15

«Ціхары» і ахоўнікі папрасілі пратэстоўцаў сысці з прыступак Палаца Рэспублікі. Тыя спусціліся, сталі перад будынкам. Час ад часу крычаць «Не — інфармацыйнай вайне!», «Чамадан, вакзал, Расія!»

18:10

На прыступках Палаца Рэспублікі каля дзясятка пратэстоўцаў, сярод іх Зміцер Дашкевіч, Максім Вінярскі, Ніна Багінская. 

Пратэстоўцы скандуюць «Жыве Беларусь», «Расія — гэта вайна», «Ілжывай прапагандзе — не», «Пуціну — не». Дашкевіч раздае дыскі з фільмам «Who is Mr. Cалаўёў».

***

Маладафронтаўцы тым часам збіраюцца на акцыю пратэсту. Яны збіраюцца выйсці да Палаца Рэспублікі (пл. Кастрычніцкая) а 18-й гадзіне. «Малюйце плакаты, бярыце з сабою сьцягі — і прыходзьце!» — адзначаецца ў суполцы ў фэйсбуку.

Уладзімір Салаўёў вядомы сваёй журналісцкай гнуткасцю, якая заўсёды супадае з палітычнай пазіцыяй Крамля. Раней ён выступаў з праеўрапейскіх пазіцый, а цяпер расказвае пра «фашысцкую хунту» і распальвае варожасць да ўкраінцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру