Лідзія Ярмошына застаецца на пасадзе старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пасля 20 снежня 2016 года. Пра гэта яна паведаміла па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Тэрмін паўнамоцтваў дзеючага складу Цэнтрвыбаркама заканчваецца 20 снежня. У сувязі з гэтым Лукашэнка абмеркаваў з цяперашняй кіраўніком ЦВК новы кадравы склад камісіі. «Старшыня камісіі, як аказалася, не мяняецца», — сказала Лідзія Ярмошына па выніках сустрэчы. Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама паведаміла, што на пасаду сакратара ЦВК прапануецца выканаўца яго абавязкаў, начальнік арганізацыйна-прававога аддзела камісіі Алена Дмухайла.

Пасада намесніка старшыні ЦВК традыцыйна замяшчаецца кіраўніком Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. Цяпер яго дырэктарам з'яўляецца Вадзім Іпатаў. «Ён будзе выконваць гэтыя абавязкі і ў наступным скліканні Цэнтральнай камісіі», — патлумачыла Лідзія Ярмошына.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру