Рэдакцыя часопіса Arche далучаецца да ініцыятывы распродажаў, што ладзяць сёння ў многіх краінах свету і робіць зніжку 70% на 6 электронных выданняў.

25 лістапада, прапанаваныя ніжэй выданні ў фарматах PDF i EPUB можна набыць усяго за 3.50 BYN (35 000 BYR).

Ня трэба адпрошвацца з працы, трываць цісканіну ў чэргах, каб набыць упадабаныя тавары зь зьніжкаю: электронная кнігарня Arche зробіць чорную пятніцу камфортнаю!

Наступных выданняў ужо няма ў папяровым фармаце. Адзіная мажлівасьць іх прачытаць — гэта набыць у электронным выглядзе.

ARCHE № 12 (111) — 2011. Жанчына ў беларускай гісторыі (PDF | EPUB)

Гісторыя, якая прадстаўленая на старонках нумару, — жаночая. Сярод тэматычных дамінантаў нумару — праўная культура шляхцянак ВКЛ, грамадскія стэрэатыпы адносна жанчын у ВКЛ, удзел шляхцянак ВКЛ у палітычным жыцьці XIX ст., жанчыны ў паўстаньні Каліноўскага і галодных бунтах сталінскага СССР.

Змест

Прадмова

Выданне можна купіць па спасылцы

ARCHE № 12 (99) — 2010. Паўстаньне 1863—1864 гг. і лёсы Беларусі (PDF | EPUB)

Паўстаньне 1863—1864 гг. выступае своеасаблівым фокусам у гісторыі Беларусі XIX ст., празь які зручна разглядаць і сацыяльныя канцэпты, і праблемы этнічнай ідэнтыфікацыі, і мадэрнае нацыятварэньне. З палітычных і ідэалягічных прычын сур’ёзнае навуковае вывучэньне праблем, датычных паўстаньня, цяпер немагчымае ў рамках афіцыйнай акадэмічнай сфэры. Таму гэты нумар «ARCHE» стаў пляцоўкай для тых навукоўцаў, якія вядуць дасьледаваньні, не аглядаючыся на афіцыйныя дырэктывы — Вольгі Гарбачовай, Андрэя Кіштымава, Аляксандра Радзюка, Алесь Смалянчука, Аляксандра Фядуты і інш. Таксама ў выпуску цэлая кніга: «Мары. Успаміны аб партызанскім руху ў Гродзенскім ваяводзтве ў 1863 і 1864 гг.» Ігната Арамовіча.

Змест

Прадмова

Выданне можна купіць па спасылцы

ARCHE № 3 (78) — 2009. Плоць і кроў БНР (PDF | EPUB)

Нумар прысвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы. У ім друкуецца манаграфія Ўладзімера Сакалоўскага «Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)», заснаваная на шматагадовых пошуках аўтара ў нямецкіх і беларускіх архівах. Таксама ў выпуску: «Праект сакрэтнага пагадненьня 1923 г. паміж Літоўскай Рэспублікай і Беларускай Народнай Рэспублікай» Альгімантаса Каспаравічуса, «Паміж грызнёй і барацьбой. Беларускі палітычны нацыяналізм у Горадні (канец 1918 — пачатак 1921 гг.)» Андрэя Чарнякевіча ды інш.

Змест

Прадмова

Выданне можна купіць па спасылцы

Эдмундас Гімжаўскас — Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 гг. (PDF)

У кнізе літоўскага даследчыка Эдмундаса Гімжаўскаса разглядаюцца розныя аспекты беларуска-літоўскіх адносін у перыяд ад пачатку нямецкай акупацыі Літвы і заходняй часткі Беларусі падчас Першай сусветнай вайны да прыняцця Канферэнцыяй паслоў Лігі нацый канчатковага рашэння аб уключэнні спрэчных тэрыторый Вільні і Віленшчыны ў склад польскай дзяржавы. Аўтар прасочвае складванне гэтых адносін у шырокім кантэксце тагачасных міжнародных дачыненняў у рэгіёне.

Змест

Слова да беларускага чытача

Уводзіны

Выданьне можна купіць па спасылцы

Уладзімір Ляхоўскі — Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ ст. — 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.) (PDF)

У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак і згуртаванняў з другой паловы ХІХ ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызваленчага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У кнізе робіцца спроба адлюстраваць ролю маладзёвага руху ў нацыятворчых працэсах і ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці. Разлічана на шырокае кола чытачоў.

Змест

Прадмова

Выданне можна купіць па спасылцы

ARCHE № 10 (109) — 2011. 1950-ыя гады ў Беларусі: ад сталінізму да застою (PDF | EPUB)

Нумар прысвечаны перыяду т. зв. «хрушчоўскай адлігі», якая працягвалася з 1953 па 1964 гг. Акурат на гэты час прыпадае паскарэнне русіфікацыі ў БССР, змякчэнне рэлігійнай палітыкі ўладаў, змяншэнне ідэалагічнага кантролю над акадэмічнай сферай, імклівая ўрбанізацыя і як наступства распад традыцыйнай беларускай сялянскай супольнасьці, у выніку чаго сацыяльная структура беларускага грамадства радыкальна змянілася. У нумары прыцягваюць увагу артыкулы Ірыны Кашталян «Смерць Сталіна ва ўспрыняцьці жыхароў БССР», «Тэндэнцыі дзяржаўнай нацыянальнай палітыкі ў БССР у 1950-я гады» Валянціна Мазца, «Развіццё школьнай адукацыі ў БССР пад уплывам партыйна-дзяржаўнай палітыкі 1950-x гг.» Тацяны Маржалы ды інш.

Змест

Прадмова

Выданне можна купіць па спасылцы

Каб купляць электронныя выданні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні.

У разе ўзнікнення пытанняў лістуйце на адрас [email protected] або тэлефануйце на нумар (29) 550-79-69.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру