У эфір беларускага тэлеканала АНТ выйшла расійская праграма «Час пакажа», прысвечаная Украіне і Беларусі.

Асаблівасць рэтрансляцыі выпускаў «Час пакажа» на тэрыторыі Беларусі ў тым, што яны паказваюцца са спазненнем на дзень. Больш за тое, у Расіі штодзённа выходзіць тры (!) выпускі гэтай праграмы. А ў Беларусі паказваецца толькі другі і трэці па ліку, звычайна «адкідваецца» першы, прысвечаны ўнутрырасійскім праблемам.

У кіраўніцтва АНТ была магчымасць выкінуць з сеткі вяшчання выпуск, прысвечаны Беларусі, аднак ён трапіў-такі ў эфір. Праграма «Суседзі» была паказаная ў 15:05.

Чытайце таксама:

Расійскі Першы канал прысвяціў ток-шоу падручніку гісторыі Трусава. Ад Беларусі былі Кібальчыч і Стужынская ВІДЭА

Алег Трусаў: У маёй кнізе няма цытат, якія зачытвалі на расійскім ТБ

Стужынская пра расійскае ток-шоу: «Гэта быў проста жах. Я патрапіла ў нейкую дзікунскую сітуацыю»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру