Чорная пятніца — пятніца пасля Дня падзякі ў ЗША. У Амерыцы ў гэты дзень крамы робяць вялікія зніжкі. Ужо некалькі гадоў «Black Friday» арганізуецца буйнымі крамамі і ў Мінску. Сёлета акцыя праходзіць аж двойчы: першы Black Friday прайшоў сёлета 18 лістапада. «Наша Ніва» падабрала крамы, якія сёння ўдзельнічаюць у распродажы сваіх тавараў.

Адзенне і аксэсуары

Cайт «Lamoda» сёння робіць зніжкі да 70%. На адзенне, абутак і аксэсуары зніжкі 30%. 

У сетцы крам «Мегатоп» для уладальнікаў картак «Клуб сяброў» будзе дзейнічаць дадатковая зніжка ў 30%. Для астатніх на другі тавар будзе дзейнічаць зніжка ў -50% (акцыя дзейнічае да 30 лістапада).

«LSTR» у краме, якая знаходзіцца ў ГЦ «Маскоўска-Венскі» сёння робіць зніжку ў 30%.

Крама «Broadway», якая знаходзіцца ў ГЦ «Galileo» зачыняецца, таму ад сённяшняга дня да 30 лістапада там будзе праходзіць ліквідацыя тавару. І там дзейнічае зніжка -60% на ўсе тавары.

«Vero Moda/Jack&Jones» сёння прапануе зніжкі -20% на ўвесь асартымент.

Крама брэндавага адзення і абутку «Wildberries» сёння прапануе зніжкі да 90%.

Беларуская крама «Symbal.by» у «чорную пятніцу» прапануе чахлы для 190 мадэляў тэлефонаў са зніжкай у 30%.

Крама абутку «Kari» да 27 лістапада прапануе зніжку у 30% на мужчынскія, жаночыя і дзіцячыя мадэлі.

Крама аксэсуараў і біжутэрыі «Variety», саўладальніцай якой з'яўляецца Меліта Станюта, сёння робіць зніжкі на угі — 50%, біжутэрыю — 30%, заколкі, гумкі - 30%. Цалкам жа на ўвесь асартымент будзе дзейнічаць зніжка ў 20%.

Крама гадзіннікаў «ZIKO» прапануе зніжку да 50% да 27 лістапада.

Усе для дома

Самыя вялікія зніжкі на мэблю будуць у падземным цэнтры «Трум» (Кальварыйская, 7Б). Мэбля і прадметы інтэр'еру можна будзе набыць са зніжкай да 70%.

У сетках крамаў электронікі і бытавой тэхнікі «5 элемент» сёння дзейнічаюць спецыяльныя прапановы на некаторыя тавары + да іх будзе дзейнічаць растэрміноўка без пераплатаў.

«Электрасіла» прапануе да 27 лістапада 20% зніжкі на бытавую тэхніку і тэлевізары.

У крамах бытавой хіміі «Міла» да 30 лістапада будуць зніжкі ў 50% на 6 пэўных тавараў і -20% на ўсе нятканыя маскі «Хатні касметолаг».

Крама будаўнічых матэрыялаў «ОМА» робіць зніжкі да -29% на камплекты штор, -20% на мэблю для ванных. Таксама праз інтэрнэт-краму можна атрымаць зніжкі на электраінструменты, сантэхніку, будаўнічыя матэрыялы і інш.

Рознае

Гурт «Re1ikt» сёння прапануе набыць квіток на прэзентацыю іх альбома за 10 рублёў. Набыць са зніжкай можна ў краме STUFF (пр-т Незалежнасці, 58, 3 паверх).

Калі ў вас ёсць што-небудзь з прадукцыі Apple, што трэба адрамантаваць, то хутчэй бяжыце ў «Newton labs» (Кірава, 19). Сёння на любы рамонт там можна атрымаць зніжку ў 50%.

На «Oz.by» зніжкі да 90% да 28 лістапада.

Ці ўдзельнічаеце вы ў «Black Friday»? Абмяркоўвайце! 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?