Кампанія «МакДональдс» запусціла акцыю «Кожнаму беларусу — асаблівую вышыванку». Цяпер кожны можа стварыць свой асабісты арнамент.

«Як iмя з прозвiшчам — гэта частка нас самiх, так i нацыянальны беларускi арнамент — неад’емная частка нашай культуры. Мы прапануем вам аб’яднаць абодва сiмвалы, каб атрымаць свой унiкальны малюнак-код» — тлумачаць стваральнікі акцыі.

На сайце кампаніі створаная спецыяльная старонка, куды кожны можа зайсці, увесці сваё імя і ў выніку атрымаць унікальны элемент арнаменту. Малюнак, які атрымліваецца ў выніку, можна як захаваць сабе на камп’ютар, так і апублікаваць у сеціве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру