Японская паліцыя прапануе пажылым кіроўцам адмовіцца ад правоў кіроўцы, атрымаўшы наўзамен зніжку на абед у сталовай. Такім чынам паліцыянты спрабуюць знізіць колькасць дарожных аварый, якія адбыліся па віне састарэлых кіроўцаў, піша ВВС. 

Alamy

Як паведамляе агенцтва Дзідзі прэс, у абмен на правы кіроўцы змогуць атрымаць 15-працэнтную зніжку на комплексны абед, які складаецца з рамэна (папулярнага супу з пшанічнай лапшой на мясным або рыбным булёне), рысу і салаты.

Пенсіянерам, якія выказалі жаданне ўзяць удзел у акцыі, у паліцыі выдаюць спецыяльны зніжкавы сертыфікат, які дзейнічае ў 176 рэстаранах сеткі Sugakiya у прэфектуры Айці на востраве Хансю.

У апошнія гады ў Японіі назіраецца рост колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пажылых кіроўцаў, у тым ліку са смяротным зыходам.

Праблема атрымала грамадскі рэзананс па ўсёй краіне. Ініцыятыва паліцыі прэфектуры Айці закліканая павысіць бяспеку на дарогах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?