Двух мужчын 32 і 39 гадоў знайшлі мёртвымі ў запаведніку на горным хрыбце Тарарура яшчэ ў панядзелак. Родныя хлопцаў занепакоіліся ў нядзелю, калі мужчыны не вярнуліся ў прызначаны час. Па папярэдняй версіі, абодва загінулі ад пераахаладжэння. Вядома, што адзін з іх — 32-гадовы беларус Павел Пазняк, які працаваў у кампаніі Xero.

Павел Пазняк. Фота з сацсетак

Павел Пазняк. Фота з сацсетак

Як паведамляе onliner.by са спасылкай на выданне nzherald.co.nz, мужчыны адправіліся ў горы суботняй раніцай, але зніклі. У сем вечара сваякі ўкраінскага хлопца абвясцілі яго ў вышук. А ўжо раніцай у 10 гадзін па мясцовым часе ратавальнікі знайшлі мужчын мёртвымі ў кіламетры ад лагера.

Паводле даных новазеландскіх СМІ, 32-гадовы Павел Пазняк і 39-гадовы Міхаіл Сцяпура працавалі разам. Сем'і ўкраінца і беларуса цяпер таксама знаходзяцца ў Новай Зеландыі.

Прычыны смерці двух мужчын высвятляюцца да гэтага часу. Як патлумачылі журналістам паліцэйскія, у выхадныя ў гарах было холадна, таму цалкам магчыма, што беларус і ўкраінец памерлі ад пераахаладжэння. Аднак мясцовыя жыхары кажуць, што тэмпература не апускалася ніжэй за нуль.

nzherald.co.nz

Інфармацыю аб тым, што здарылася, пацвярджае і беларускі МЗС. Цяпер на сувязі з роднымі загінулага знаходзіцца амбасада Беларусі ў Аўстраліі, якая акрэдытаваная і для працы ў Новай Зеландыі.

«Гэтую інфармацыю мы атрымалі ад новазеландскіх уладаў праз нашага ганаровага консула ў Новай Зеландыі, — распавёў прэс-сакратар міністэрства Дзмітрый Мірончык. — Амбасада Беларусі ў Аўстраліі ў кантакце з жонкай, якая пражывае ў Новай Зеландыі. І ў выпадку неабходнасці гатовая аказаць дапамогу».

Прадстаўнікі кампаніі ўжо выказалі спачуванні сем'ям загінулых супрацоўнікаў. Цяпер у Новай Зеландыі ідзе збор грошай у дапамогу сем'ям беларуса і ўкраінца. На дадзены момант для сям'і Паўла сабрана больш за 32 тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?