Шведскія распрацоўшчыкі Віле Дальба і Лінус Унэбек стварылі сэрвіс, які дазваляе чалавеку выдаліць сябе з інтэрнэту. Як піша CNews co спасылкай на The Next Web, сэрвіс знаходзіцца на сайце deseat.me, і доступ да яго ажыццяўляецца праз акаўнт Google.

Пры ўваходзе пад уліковым запісам дадатак скануе ўсе сацыяльныя сеткі і сэрвісы, якімі калі-небудзь карыстаўся чалавек, што вырашыў завязаць з сеціўным мінулым. Затым ствараецца спіс знойдзенага і, клікаючы на іконкі, карыстальнік выдаляе сляды сваёй прысутнасці ў інтэрнэце.

Паколькі сам сэрвіс фактычна не выдаляе акаўнты і ўліковыя запісы, а толькі звяртаецца да адпаведных функцый старонак адпіскі, наведвальнік інтэрнэту можа гэта зрабіць і без дапамогі deseat.me — аднак гэта зойме значна больш часу.

Што тычыцца шведскага сэрвісу, па запэўненні распрацоўнікаў, поўнае выдаленне чалавека з інтэрнэту з яго дапамогай зойме не больш за гадзіну.

Сляды застаюцца заўсёды

Анлайн-сэрвісы, якія прапануюць паслугі па выдаленні акаўнтаў у інтэрнэце, існуюць не першы год. Аднак алгарытмы працы такіх сайтаў, як JustDelete.me або ўжо непрацуючага цяпер DeleteYourAccount.com, адрозніваюцца.

Да прыкладу, AccountKiller.com прапануе карыстальніку абраць са спісу сацсетку або сэрвіс, з якім ён хацеў бы развітацца. Затым перайсці на старонку з падрабязнымі інструкцыямі па самавыдаленні і гіперспасылкамі на старонку з адпаведнай функцыяй.

Сайты падзеленыя на тры катэгорыі: «белыя», «шэрыя» і «чорныя». З «белых» выдаліцца прасцей за ўсё, з «шэрых» — з цяжкасцю, а з сайтаў у чорным спісе ўліковы запіс выдаліць вельмі складана. Таму на іх старонцы пазначаныя адрасы e-mail тэхпадтрымкі.

Стваральнікі AccountKiller.com папярэджваюць карыстальнікаў, што, хоць акаўнт і выдалены з сайта, іх даныя могуць працягваць захоўвацца ў іншым месцы — да прыкладу, якім-небудзь дампе памяці.

Распрацоўнікі адзначаюць, што для паспяховай працы свайго сэрвісу па выдаленні даных працуюць з доступам да інфармацыі пра карыстальнікаў Google Analytics. Што тычыцца алгарытму стварэння такога сэрвісу — распрацоўшчыкі растлумачылі, што карысталіся інструкцыямі з адкрытых крыніц, а таксама парадамі іншых удзельнікаў інтэрнэт-супольнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру