Паведамленне пра знойдзенае цела мужчыны паступіла ў міліцыю ў 14:51. Супрацоўнікі Слуцкага РАУС высветлілі, што смяротны наезд адбыўся раніцай таго ж дня, а таксама аператыўна высветлілі асобу кіроўцы і затрымалі.

Ім аказаўся 54-гадовы жыхар вёскі Падлессе, які раніцай на аўтамабілі «Масквіч-2140» вяртаўся дадому з працы.

Высветлілася, што каля 07:30 кіроўца «Масквіча» здзейсніў наезд на веласіпедыста, які ехаў у тым жа накірунку, адцягнуў цела са сцежкі і ўцёк.

У дачыненні да кіроўцы распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК РБ (парушэнне правіл дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Кіроўца «Масквіча» падчас медыцынскага агляду ў Слуцкай ЦРБ.

Кіроўца «Масквіча» падчас медыцынскага агляду ў Слуцкай ЦРБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0