Фота rustheatre.by
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» прайшла 27 лістапада ў Мінску ў Купалаўскім тэатры, паведамляе БЕЛТА.
Прыз Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі «Найлепшая пастаноўка па творы беларускага аўтара» ўручылі рэжысёру-пастаноўшчыку Валянціне Ераньковай. Рэжысёр адзначыла, што ў спектаклі «Пясняр» артысты імкнуліся паказаць здабытак беларускай культуры. Высокая ацэнка журы — сведчанне, што гэта атрымалася.
Сёлета ў гэтай намінацыі ўдзельнічалі яшчэ чатыры спектаклі:
- «Мабыць?» (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі),
- «Маленькі прынц» (Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета),
- «Пінская шляхта» (Палескі драматычны тэатр),
- «Самы маленькі самалёт на свеце» (Магілёўскі абласны тэатр лялек).
0
0
0
0
0
0