Беларусь ажыццявіла апераджальны авансавы плацёж за пастаўку расійскага газу. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч, піша БелТА. 

«У кастрычніку 2016 года на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Расіі дасягнутыя прынцыповыя дамоўленасці і вызначаныя канкрэтныя механізмы па вырашэнні праблемных пытанняў у нафтагазавай сферы. Аднак іх рэалізацыя зацягнулася, — адзначыў Сычэвіч. — Беларусь зацікаўленая ў як мага больш хуткім вырашэнні сітуацыі, у сувязі з чым у якасці першага кроку і жэсту добрай волі ажыццявіла апераджальны авансавы плацёж за прыродны газ».

Прэс-сакратар дадаў: «Беларусь разлічвае на зваротную добрую волю расійскага боку ў выглядзе хутчэйшага аднаўлення аб'ёмаў паставак нафты ў Беларусь, вызначаных дзейнымі міжурадавымі пагадненнямі».

«Адначасова Беларусь спадзяецца, што расійскія партнёры пачнуць практычную рэалізацыю прынцыповых кастрычніцкіх дамоўленасцей, уключаючы пытанні ўмоў пастаўкі ў Беларусь прыроднага газу», — падкрэсліў Сычэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0