Навіна пра гэта зьявілася на форуме сайту тэлеканалу. Наладкі каналу наступныя: 12,380 GHz, pol:Н, SR: 27500, FEC: ¾.
Інфармацыю пацьвердзілі супрацоўнікі тэлеканалу. У хуткім часе мусіць зьявіцца афіцыйнае паведамленьне пра пераход на спадарожнік Sirius-4.
Нагадаем, што ў канцы чэрвеня прэс-служба тэлеканалу паведаміла пра тое, што «Белсат» запрацуе на «Сырыюсе» празь месяц.